ЛУБЯНЫ́Я ВАЛО́КНЫ,
валокны, якія ёсць у сцёблах наземных насенных раслін. Маюць моцна патоўшчаныя (часта адраўнелыя) сценкі з развітай слаістасцю, простымі порамі і вузкай поласцю. Жывое змесціва Л.в. пасля завяршэння фарміравання адмірае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)